Выбухі ў Кіеве, паветраная трывога ў гарадах — 14-я раніца вайны ва Украіне

Эвакуацыя людзей з горада Ірпень Кіеўскай вобласці / Reuters
Эвакуацыя людзей з горада Ірпень Кіеўскай вобласці / Reuters

У Кіеве раніцай у сераду чутныя гучныя выбухі, і пакуль незразумела, гэта абстрэл або выбухі зенітных ракет, паведамляе ВВС.

У Чарнігаве і Жытоміры, а таксама ў горадзе Васількоў пад Кіевам аб'яўлена паветраная трывога.

Генштаб ВСУ паведамляе, што, па стане на раніцу серады, на паўночным і паўночна-заходнім напрамках ідуць баявыя дзеянні, працягваецца абарона Чарнігава. Украінскія вайскоўцы пад Кіевам стрымліваюць наступ праціўніка. На поўдні ўкраінскія падраздзяленні "ажыццяўляюць прыкрыццё дзяржаўнай мяжы Украіны і марскога ўзбярэжжа, ахову і абарону аэрадромаў і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры".

Між тым, у ЗША падічылі нядобрай прапанову Польшчы перадаць знішчальнікі "МіГ-29" Украіне. Польскі бок хацеў аддаць самалёты амерыканцам, каб тыя перадалі іх Кіеву. Аддаць наўпрост самалёты Варшава не гатовая, таму што ні Польшча, ні НАТА не ўдзельнічаюць у гэтай вайне.

"Мы працягнем кансультацыі з Польшчай і іншымі саюзнікамі па НАТА па гэтай праблеме і яе складанаму лагістычнаму аспекту, але мы не лічым, што прапанова Польшчы абгрунтаваная", — цытуе  ВВС афіцыйнага прадстаўніка Пентагона Джона Кірбі.

Аб самалётах і неабходнасці закрыць неба над Украінай неаднаразова прасіў заходнія краіны украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Але там яму кожны раз кажуць, што не могуць пайсці на гэты крок, бо абвяшчэнне тэрыторыі Украіны беспалётнай прасторай будзе азначаць наўпроставае сутыкненне NATO з Расіяй.

Взрывы в Киеве, воздушная тревога в городах — 14-е утро войны в Украине
У выніку авіяўдару ў горадзе Малін Жытомірскай вобласці разбураныя 7 жылых дамоў, загінулі пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей/ @uniannet

Між тым ЗША заявілі, што перакінуць у Польшчу дзве батарэі зенітна-ракетных комплексаў Patriot. Але зноў жа падкрэслілі, што "гэта з'яўляецца разумнай ахоўнай мерай, якая [...] ніякім чынам не накіраваная на падтрымку якіх-небудзь наступальных аперацый".

Між тым у Кіеве паабяцалі ўкраінскае грамадзянства замежным добраахвотнікам, якія прыязджаюць ваяваць за Украіну. Колькасць такіх добраахвотнікаў расце, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін. У Кіеве кажуць, што за Украіну гатовыя ваяваць ўжо 20 тысяч замежнікаў.

Мінулай ноччу завяршыліся два этапы эвакуацыі з горада Сумы. 5 тысяч чалавек і 1 тысяча прыватных аўтамабіляў у бяспецы, паведамляе УНІАН са спасылкай на кіраўніка Палтаўскай адміністрацыі Дзмітрыя Луніна.

Другая калона ноччу прыбыла ў Палтаву. Большасць эвакуяваных — жанчыны і дзеці. Ёсць таксама і грамадзяне Турцыі. З Палтавы людзі плануюць далей ехаць на захад. Тым, хто хоча застацца, абяцаюць даць прытулак. Сёння эвакуацыя прадоўжыцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі