Выбух на газаправодзе ва Украіне адбыўся з-за нядбайнасці

Выбух на газаправодзе Урэнгой-Памары-Ужгарад адбыўся з-за нядбайнасці. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Святаслаў Піскун.

Расследаваннем інцыдэнту займаецца адмысловая аператыўная група. Кола вінаватых ужо вызначана.

Нагадаем, выбух адбыўся ў панядзелак. З-за аварыі на нейкі час перапынялі пастаўкі газу ў Еўропу.

Раней міністр транспарта Украіны не выключыў, што выбух на газаправодзе мог адбыцца ў выніку тэракту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі