Выбары без альтэрнатывы пройдуць у 12 акругах

Парламенцкія выбары пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове ў 12 выбарчых акругах. Пра гэта паведаміла ЦВК. Такія выбары пройдуць у Івацэвіцкай акрузе № 11, Пінскай сельскай № 15, Наваполацкай № 25, Рагачоўскай № 45, Ваўкавыскай № 48, Мастоўскай № 56, Навагрудскай № 57, Смаргонскай № 59, Шчучынскай № 60, Барысаўскай сельскай № 63, Маладзечанскай сельскай № 71, Нясвіжскай № 72, дзе кандыдатамі зарэгістравана толькі па адным чалавеку.

Амаль усе яны беспартыйныя, за выключэннем лідэра Камуністычнай партыі Беларусі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Тацяны Голубевай. Сярод кандыдатаў з безальтэрнатыўных акругаў - начальнік упраўлення ЖКГ Гомельскага аблвыканкама Ўладзімір Міхасёў, старшыня Зэльвенскага райвыканкама Леанід Эльяшэвіч, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Марыя Бірукова, начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Сінякоў.Яшчэ ў 53 выбарчых акругах кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана па два чалавекі.Найбольшая колькасць кандыдатаў — сем — зарэгістравана ў Адзінцоўскай акрузе № 7 Менска.
Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Папкоў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Ўладзімір Андрэйчанка, начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Жарэла, начальнік Ваеннай акадэміі Беларусі Ігнат Місурагін, намстаршыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз. Паспяхова прайшлі рэгістрацыю старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і яго намеснік Яраслаў Раманчук, лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч, лідэр Аграрнай партыі Міхаіл Русы. Усяго кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 276 чалавек.
Парламенцкія выбары адбудуцца 28 верасня.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі