Вясной у Мінску пройдуць дзве масавых акцыі дэмакратычных сілаў

Дзве масавых акцыі плануюць правесці вясной ў Мінску дэмакратычныя сілы. Такое рашэнне ў нядзелю прыняла Палітычная рада Аб’яднаных дэмсілаў.  Вось што гаворыць у інтэрв’ю Еўрарадыё Віктар Івашкевіч, якога Палітрада прызначыла кіраўніком аргкамітэта па правядзенні акцыі ў Дзень Волі:

“Палітрада падтрымлівае правядзенне ўвесну масавых вулічных акцый 25 сакавіка і 26 красавіка. Першая пад лозунгам “За незалежную, за Беларусь!”, другая - пад экалагічнымі і сацыяльнымі лозунгамі”.

Нагадаем, што заяўку на правядзенне мітынга і шэсця ў сталіцы ў 90-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі падавалі лідэры апазіцыйных партый і рухаў: Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Мілінкевіч, Мікалай Статкевіч і Анатоль Сідарэвіч.

Плануецца, што ўдзельнікі акцыі ў Дзень Волі збяруцца на плошчы Якуба Коласа, адкуль пройдуць па праспекце Незалежнасці да вуліцы Валадарскага, а адтуль – па вуліцах Гарадскі Вал, Максіма Багдановіча і Янкі Купалы.

Палітрада заклікала ўсіх суб’ектаў АДС накіраваць у аргкамітэт па правядзенні акцыі 25 сакавіка сваіх прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі