Вясковец на Расоншчыне абліў сваячку бензінам і спрабаваў спаліць

Вясковец на Расоншчыне абліў сваячку бензінам і спрабаваў спаліць

Сямейная сварка ў адной з вёсак Расонскага раёна ледзь не скончылася трагедыяй, паведамляе uvd.vitebsk.gov.by.

25 лютага жыхар вёскі даведаўся, што ягоная жонка набыла дом у суседняй вёсцы, каб жыць асобна ад яго. Мужчына пасварыўся з жонкай, а потым выпіў і пайшоў да новай хаты, узяўшы з сабой бензін і запалкі. На падыходзе да дома яго сустрэлі спалоханыя сваячкі. Мужчына пасварыўся і з імі, а потым абліў адну з жанчын бензінам і спрабаваў падпаліць. Тая спалохалася і ўцякла.

Потым вясковец разбіў шыбу, залез у дом і падпаліў там канапу. Ратавальнікі, якія прыбылі на выклік, патушылі агонь, а міліцыянты затрымалі вяскоўца. Пазней высветлілася, што дом яшчэ не быў набыты, а жонка і прадавец толькі дамовіліся пра яго продаж. 

На мужчыну пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі