Вяскоўца паклалі ў псіхлякарню, бо часта пісаў скаргі

Яго выпісалі з дыягназам: расстройства з трызненнем, лячэнне не патрабуецца, але павінен быць пад наглядам мясцовага псіхіятра. Калі Валянцін Кавальчук спытаў у сябра камісіі ў псіхлякарні, чаму яму паставілі такі дыягназ, адказ быў наступны: шмат пішаш скаргаў і не збіраешся спыняцца.


Пасля спрэчкі з суседкай, якая прыбіла свой плот да ягонай хаты, Кавальчук піша скаргі з 2007 года, але мясцовыя ўлады на іх не рэагуюць.



А ў 2013 годзе з’явілася рашэнне суда накіраваць Валянціна Кавальчука на прымусовае абследаванне ў псіхлякарню. Пра гэтае рашэнне мужчына даведаўся толькі пры паступленні ў шпіталь. Цяпер паводле дакументаў Кавальчук прызнаны псіхічна хворым, і яму небяспечна далей адстойваць сваю пазіцыю, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі