Вясельны кліп "Sugаr" Maroon 5 б'е рэкорды па праглядах

Вясельны кліп Maroon 5 "Sugаr" узарваў інтэрнэт, набраўшы за 12 дзён рэкордныя 70 мільёнаў праглядаў.
На пачатку кліпа лідар гурта Адам Лівайн кажа, што 6 снежня гурт выправіўся ў вандроўку па Лос-Анжэлесе, каб павіншаваць маладыя пары.


Згодна з сюжэтам, музыкі, апранутыя ў смокінгі, тайна ад гасцей і маладых пранікаюць на вяселлі і хаваюцца за шырмай. Калі яна падае, то пачынаюць спяваць свой трэк "Sugаr", прыводзячы тым самым вяселле ў нечаканае захапленне.

Фота: news.instyle.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі