Вярхоўны суд у сераду агучыць сваё рашэнне па Партыі свабоды і прагрэсу

Рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе заснавальнікаў Партыі свабоды і прагрэса будзе агучана 26 жніўня. У заключным слове на судовым пасяджэнні ў аўторак старшыня аргкамітэта Ўладзімір Навасяд выказаў надзею, што суд задаволіць скаргу, і ў Беларусі ўпершыню з 2000 года будзе зарэгістраваная палітычная партыя, інфармуе БелаПАН. Нагадаем, Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Партыі свабоды і прагрэсу, устаноўчы з'езд якой прайшоў у красавіку ў Магілёве, ужо чацвёрты раз. Па выніках праверкі чыноўнікі заявілі, што выбары дэлегатаў з'езда праводзіліся са шматлікімі парушэннямі нормаў прадстаўніцтва, а спіс заснавальнікаў утрымлівае непраўдзівыя звесткі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі