Вярхоўны суд пакінуў смяротны прысуд за забойства 8-месячнай дзяўчынкі

Вярхоўны суд пакінуў смяротны прысуд за забойства 8-месячнай дзяўчынкі

31 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела апеляцыйную скаргу Віктара Сергеля і Наталлі Колб на смяротны прысуд. 

Брэсцкі абласны суд 25 кастрычніка 2019 года вынес ім прысуды за групавое забойства 8-месячнай дачкі Наталлі Колб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў. Мужчына быў прыгавораны да смерці, а 26-гадовую жанчыну асудзілі на 25 гадоў зняволення. 

Разгляд апеляцыйнай скаргі прайшоў у закрытым рэжыме. Як адзначае праваабарончы сайт "Вясна", на суд прывезлі толькі Віктара Сергеля. Дарэчы, ён прысуд не абскарджваў — скаргу падалі яго адвакаты.

На абскарджанне прыйшоў пацярпелы па справе — бацька забітай дзяўчынкі і муж абвінавачанай Леанід. 

Прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова паведаміла, што Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд Брэсцкага абласнога суда. 

Трагедыя здарылася ў Лунінцы ў кастрычніку 2018 года. Мясцовы жыхар вярнуўся дадому і пабачыў труп сваёй васьмімесячнай дачкі. У кватэры ў той час былі п'яныя маці дзяўчынкі і знаёмы жанчыны. Павеадмлялася, што на целе дзіцяці эксперты налічылі 46 ранаў. Некаторыя СМІ перадавалі, быццам дзяўчынку пазбавілі галавы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі