Вярхоўны суд на 1 месяц прыпыніў дзейнасць Руху "За свабоду"
![Вярхоўны суд на 1 месяц прыпыніў дзейнасць Руху "За свабоду"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hubarevicz-1908.jpg.webp?itok=b3qRpoJ2)
Дзейнасць Руху "За свабоду" прыпыненая на 1 месяц. Такое рашэнне прыняў 19 жніўня Вярхоўны суд, піша ў Фэйсбуку старшыня арганізацыі Юрась Губарэвіч.
За гэты час арганізацыя павінна выправіць праблемы з юрыдычным адрасам.
"На гэтым тыдні мы перадалі ў Мінюст усе неабходныя дакуманты, для размяшчэння па іншым юрадрасе. Што можа закрыць усе пытанні, калі толькі Мінюст не агучыць новыя", — дадае Губарэвіч.
Рух "За свабоду" трапіў пад агульную дзяржаўную "зачыстку" грамадскіх арганізацый. 14 ліпеня ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус, пасля чаго Следчы камітэт апячатаў памяшканне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.