Вярхоўная Рада прыняла зварот да дзяржаў-гарантаў бяспекі Украіны

Як паведаміў журналістам лідар фракцыі “Свабода” Алег Цягнібок, зварот быў прыняты ў сувязі з тым, што адзін з гарантаў бяспекі Украіны — Расія — груба парушыла міжнародныя дамоўленасці. Таму Украіна звярнулася да іншых дзяржаў-гарантаў — ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Кітаю. Гэтым краінам прапануюць стварыць спецыяльныя маніторынгавыя місіі, у якія ўвойдуць дэпутаты краін-гарантаў. Групы павінны наведаць Украіну і ў прыватнасці Крым. Таксама Украіна просіць дапамогі ў абароне сваіх ядзерных аб’ектаў, інфармуе УНІАН.





“Парламент Украіны заклікае прадэманстраваць салідарнасць з украінскім народам і абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Абыякавае стаўленне да ваенных дзеянняў супраць Украіны можа мець непапраўныя наступствы для ўсяго сусветнага парадку”, — гаворыцца ў заяве.