Вы тут

63 тысячы чалавек на мітынгу Святланы Ціханоўскай у Мінску — тэкставы анлайн

Мора людзей на мітынгу Святланы Ціханоўскай / Еўрарадыё

30 ліпеня ў парку Дружбы народаў у Мінску прайшоў мітынг Святланы Ціханоўскай. Мінулым разам на сустрэчу з кандыдаткай у прэзідэнты прыйшло не менш за 7 тысяч чалавек.

Сённяшняя акцыя сталася ў разы больш шматлюднай. Па ацэнках валанцёраў праваабарончага цэнтра "Вясна", за тры гадзіны на мітынгу пабывалі 63 тысячы чалавек. Гэтыя людзі прыходзілі і сыходзілі праз рамкі ў агароджаным міліцыяй "перыметры" —  праз расійскіх баевікоў, якія нібыта рыхтуюць тэракты ў Беларусі, улады прынялі дадатковыя меры бяспекі.

За няпоўныя два тыдні з мінулай акцыі Святлана Ціханоўская сумесна з аб'яднаным штабам паспела пабываць у іншых беларускіх гарадах, вырасці як аратар і як палітык. Паслухаць яе прыходзілі сотні і тысячы прыхільнікаў.

Пра тое, як праходзіць мінскі мітынг 30 ліпеня, мы расказваем вам у тэкставым анлайне — каб не залежаць ад якасці сувязі. Якая мінулым разам была, мякка кажучы, не вельмі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.