Вялікдзень у Тбілісі: паміж царквой і намётавым мястэчкам

Ужо тыдзень грузінскія апазіцыянеры жывуць у намётах каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Фотарэпартаж Еўрарадыё з грузінскай сталіцы Вялікдзень пад адкрытым небам адзначылі ў Тбіліісі апазіцыя і ўлада. У нядзелю каля цэнтральнага ўваходу ў прэзідэнцкую рэзідэнцыю, дзе знаходзіцца намётавае мястэчка апазіцыі, што патрабуе адстаўкі Міхаіла Саакашвілі, быў пастаўлены святочны стол. Каля сотні чалавек частаваліся традыцыйнымі грузінскімі стравамі і запівалі віном. Наступная буйная апазіцыйная акцыя запланаваная на аўторак. На вуліцы адзначылі свята і прадстаўнікі ўлады, якія святкавалі Вялікдзень разам з дзясяткамі жыхароў старой часткі Тбілісі.

Гэта было сёння, а мінулай ноччу ў новым праваслаўным храме, пабудаваным прэзідэнтам Саакашвілі, адбылося святочнае набажэнства. Апазіцыянеры ж не пакідалі сваёй варты і заставаліся ў намётавым мястэчку. Такое атрымалася свята ў Тбілісі — паміж царквой і намётамі.




































Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі