"Вялікая Украіна" і "Вялікая Расія". Як не перайсці мяжу? Стрым

Іна Зайцава / архіў
Іна Зайцава / архіў

Уцёкшы ад вайны, многія украінцы радуюцца, як іх гасцінна сустракаюць за мяжой. Адны хваляць дапамогі, іншыя дзякуюць за дадзенае жыллё, камусьці пашанцавала адразу знайсці працу і гэтак далей.

"Калі вы вернецеся назад, зазірніце ў сваё міграцыйнае заканадаўства і ўспомніце пра гэта", — раіць беларуска Іна Зайцава, вядомая з часоў пратэстаў як БЧБ-нявеста.

Каля двух месяцаў таму дзяўчыне разам з мужам і двума дзецьмі давялося з'ехаць з-пад Кіева і працягнуць сваё "вясельнае падарожжа", бо ва Украіне ім не падоўжылі від на жыхарства. Дарога на Радзіму, як і многім іншым беларускім актывістам, сям'і пакуль закрытая. Новым пунктам на карце эміграцыі стаў горад Люцэрн.

"Мяне падкупілі словы знаёмай журналісткі, якая сказала, што Швейцарыя — гэта тая Беларусь, якую мы марым пабудаваць. Вырашылі паглядзець, як гэта", — тлумачыць свой выбар Іна.

Як сустракаюць у Швейцарыі беларускіх уцекачоў у часе вайны ва Украіне? Чаму нам не павінна быць сорамна гучна гаварыць пра свае праблемы і нагадваць пра рэпрэсіі на радзіме, калі Лукашэнка падстаўляе спіну пад ракеты Крамля? Дзе ляжыць грань паміж "Вялікай Украінай" і "Вялікай Расіяй" і як не перайсці мяжу?

Пра гэта і не толькі Іна расказвае ў інтэрв'ю Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі