Вядомыя паўфіналісты чэмпіянату Беларусі па хакеі

Па выніках заключных матчаў чвэрцьфіналу плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе вызначыліся апошнія паўфіналісты, якія далучыліся да “Кераміну” і “Юнацтва”. Апошнімі ўдзельнікамі паўфіналаў сталі “Віцебск”, які заняў чацвертае месца ў рэгулярным чэмпіянаце, і мінскае “Дынама”, які фінішаваў на трэццяй пазіцыі. У паўфінале ў серыях да трох перамогаў пазмагаюцца “Керамін” (Мінск) – “Віцебск” і “Юнацтва” (Мінск). Паядынкі запланаваныя на 20, 21, 24 і, калі спатрэбіцца, 25 і 27 сакавіка, перадае БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі