Вядомыя беларусы агучылі тэксты "Мужыцкай праўды" Каліноўскага

Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі / litaralna.com

Вядомыя беларусы агучылі тэксты "Мужыцкай праўды" Кастуся Каліноўскага, першай беларускай газеты, якая падпольна выдавалася ў 1862-1863 гадах на Гродзеншчыне. Іх прачыталі Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі, Руся Shuma, Уладзімір Пугач, Мікіта Мелказёраў, Глеб Сямёнаў і Дзяніс Дудзінскі.

Аўдыякнігу прэзентавала выдавецтва Litaralna. "Мы лічым важным агучваць не толькі мастацкую літаратуру, але і беларускія культурныя здабыткі ў іншых жанрах, у тым ліку публіцыстыцы, — кажа яго заснавальнік Уладзімір Пугач. — Паўтара стагоддзя таму адукаваныя, прагрэсіўныя людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй краіны, свайго народа, на чале з Каліноўскім, трансляравалі думкі і сэнсы, якія б варта пачуць і сучасным беларусам. Менавіта таму мы вырашылі, што тут было б добра зрабіць менавіта калектыўны праект".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі