Вядомы беларускі сэксолаг Дзмітрый Капусцін эміграваў у Канаду

Вядомы беларускі сэксолаг Дзмітрый Капусцін эміграваў у Канаду

Першы прафесійны сэксапатолаг Беларусі, былы галоўны пазаштатны спецыяліст па сэксалогіі Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Капусцін эміграваў у Канаду, піша nn.by

Гэтыя звесткі журналістам пацвердзілі ў абласным клінічным цэнтры "Псіхіятрыя-наркалогія" ў Мінску: там Капусцін працаваў да 2016 года. 

Паведамляецца, што разам з жонкай і дачкой лекар пераехаў у Эдмантан. 

Капусцін пачаў працаваць сексолагам у 1974 годзе. Яго кнігі (у суаўтарстве з У.Уладзіным) "Гармонія шлюбу", "Інтымны свет сям'і" і "Гармонія сямейных адносін" выйшлі ў СССР агульным накладам 1,5 мільёна асобнікаў. 

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 12.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі