Вячаслаў Сіўчык асуджаны ў Старых Дарогах на 15 сутак арышту

На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны ў горадзе Старыя Дарогі (Мінская вобласць) палітык Вячаслаў Сіўчык. Такое рашэнне прыняў 23 красавіка раённы суд.  Нагадаем, Сіўчыка сёння раніцай у Мінску каля будынка Маскоўскага суда затрымалі міліцыянты са Старых Дарог і завезлі ў свой горад. Палітыка абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянавага мерапрыемства.

Як паведамляе БелаПАН, 19 красавіка Сіўчык браў удзел ва ўсталяванні мемарыяльнага крыжа каля вёскі Дражна Старадарожскага раёна ў памяць забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе мірных жыхароў. Крыж усталявалі недалёка ад могілак, дзе пахаваныя ахвяры той трагедыі. У акцыі ўдзельнічалі і мясцовыя жыхары.

Супрацоўнікі сілавых структур і прадстаўнікі ўлады спрабавалі ёй перашкодзіць.

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, днямі крыж быў зламаны невядомымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі