Вы тут

"Вось кальцо, а вось граната": у Барысаве раўнівы муж пагражаў падарваць жонку

На ўчастку ў зямлі мужчына закапаў яшчэ адну гранату і патроны / t.me/police_minsk​

У Барысаве п'яны муж на глебе рэўнасці пагражаў жонцы гранатай, паведамляе МУС.

У панядзелак каля паўночы муж і жонка распівалі спіртное і пасварыліся — муж прыраўнаваў жонку. Ён выйшаў з хаты, а назад вярнуўся з гранатай у руках. Пасля гэтага ён сеў насупраць жонкі і са словамі "Вось кальцо, а вось граната" паклаў на стол ахоўнае кальцо. Ручную гранату мужчына заціснуў у кулаку. 

Жанчына патэлефанавала знаёмаму, які выклікаў міліцыю. Мужчыну затрымалі, на ўчастку ў зямлі знайшлі яшчэ адну гранату і патроны. Падчас інцыдэнту ў доме акрамя дарослых знаходзіліся дзеці.

Распачатая крымінальная справа за пагрозу забойствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.