ВОpromo запускае ўласнае інтэрнет-радыё

“Будзе вельмі
прыгожы сайт з відэаблогамі-старонкамі ўсіх нашых гуртоў,
— распавядае дырэктар ВОpromo
Аляксандр Багданаў
пра змест старонкі. — І будзе запускацца міні-інтэрнет-радыё
на гэтым сайце. І прэзентацыя гэтага ўсяго — рэбрэндынгу ВОpromo і радыё —
адбудзецца на фестывалі “Можно!” 29 сакавіка ў клубе
Re:pu blic”.

Паводле слоў
Багданава, склад удзельнікаў “Можно!” фарміруецца і будзе аб’яўлены ў бліжэйшы
час.