Вольскі, Akute і Tonqixod напісалі лепшыя беларускамоўныя альбомы

10 сакавіка сайт Experty.by назаве лепшыя беларускія альбомы 2014 года. Напярэдадні цырымоніі аргкамітэт абвясціў пераможцу ў намінацыі “Лепшы фолк-альбом” — ім стаў гурт Vuraj з альбомам “Раёк”. Таксама аб’яўленыя намінанты на тытул "Найлепшы беларускамоўны альбом": Akute трапілі ў лік прэтэндэнтаў з трэцім альбомам "Рэальнасць і сны", рок-легенда Лявон Вольскі з першай за пяць год сольнай працай "Грамадазнаўства", яскравы малады гурт Tonqixod з дэбютным альбомам "Прадмова".

Найлепшыя беларускія альбомы 2014 будуць названыя ў 12 намінацыях. Лёс прызоў у большасці катэгорый, у тым ліку, "Найлепшы беларускамоўны альбом", вызначаюць чатыры журы: два склады беларускіх музычных журналістаў, замежныя крытыкі а таксама найбольш актыўныя карыстальнікі сайта.

Пераможцам намінацый "Альбом года" і “Лепшы беларускамоўны альбом” арганізатары забяспечаць рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта.

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі