Вольга Назарава ўпусціла першае месца на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне

Вольга Назарава ўпусціла першае месца на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у чэшскім Новым месцы.
Да апошняга агнявога рубяжа беларуска лідзіравала ў індывідуальнай гонцы. Але ў вырашальны момант прамахнулася 4 (!!!) разы і фінішавала толькі 12-й. Надзея Скардзіна заняла 34-е месца, Настасся Грушэцкая — 43-е, Вольга Цецярук — 50-е.

У мужчынскай гонцы лепшым з беларусаў быў Аляксандр Сыман, які фінішаваў 41-м. Уладзімір Міклашэўскі — 44-ы, Васіль Шаталін — 54-ы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі