Вы тут

Вольга Мазуронак выйграла золата марафона, нягледзячы на моцны крывацёк з носу

Фота: REUTERS

Беларуская бягуха Вольга Мазуронак выйграла золата на марафонскай дыстанцыі, маючы моцны крывацёк. Забег прайшоў у Берліне ў рамках чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы. Мазуронак прабегла яе за 2 гадзіны 26 хвілінаў.

Праблемы з фізічным самаадчуваннем пачаліся ў беларускі праз паўгадзіны гонкі, калі ў яе з носу раптам пайшла кроў. Але яна не спынялася, спрабуючы спыніць кроў і выкарыстоўваючы сурвэткі ў якасці тампонаў. У пэўны момант усё выглядала на тое, што спартсменка сыдзе з дыстанцыі. Аднак Вольга здолела спыніць крывацёк і працягнула змаганне.

На апошніх кіламетрах гонкі яна ледзь не зрабіла фатальную памылку —  пераблытала дарогу і ледзь не сышла з трасы, але зноў вырвалася наперад, абагнала бліжэйшую канкурэнтку Клеман Кальвен з Францыі і першай перасекла фінішную рысу.

Іншыя беларускі таксама паказалі годныя вынікі на гэтай дыстанцыі: Марына Даманцэвіч —  4 месца, Анастасія Іванова —  5-е, Ніна Савіна —  12-е.