Вольга Гаварцова выйшла ў другі круг Уімблдонскага турніру

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Англіі, які праходзіць на кортах Уімблдона.

У 1/64 фіналу яна выйграла ва ўкраінкі Таццяны Перабійніс і цяпер сустрэнецца з 18-й ракеткай свету На Лі з Кітая.

Далей другога круга Ўімблдона Гаварцова яшчэ ні разу не праходзіла, адзначае БелаПАН.

Нагадаем, напярэдадні першы раунд пераадолела Вікторыя Азаранка, якая перайграла францужанку Севярын Брэмон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі