Вольга Гаварцова прайграла ў першым матчы турніра ў ЗША

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова прайграла ўжо ў першым крузе адзіночнага разраду турніра ў ЗША з прызавым фондам 600 тысяч долараў. Яе спыніла аўстрыйка Сібіл Бамер, якая выйграла матч з лікам 7:5, 6:2.
Сёння Гаварцова разам з Дар'яй Кустовай стартуе ў парным разрадзе. Іх чакае сустрэча з расійскай-румынскім дуэтам Аліса Елейбанава/Моніка Нікулеску.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі