Вы тут

"Візіт немагчымы" — Лукашэнку больш не чакаюць у Латвіі

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс / Reuters

Аляксандр Лукашэнка не паляціць з візітам у Рыгу — візіт "зняты з парадку дня". Пра гэта заявіў у інтэрв'ю ТАСС кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Сустрэча на найвышэйшым узроўні была запланаваная яшчэ на красавік, але з-за пандэміі каранавіруса была перанесеная "на бліжэйшы час". Цяпер яна стала немагчымай.

"З прычыны апошніх падзей у Беларусі і таго, што Латвія і іншыя краіны ЕС не прызнаюць вынікі выбараў, візіт немагчымы і зняты з парадку дня", — сказаў Рынкевічс.

Вядома, што МЗС Латвіі рыхтуе санкцыйны спіс беларускіх службовых асоб. У яго ўвойдуць чыноўнікі, сябры ЦВК, МУС, КДК. Ці ўзначаліць дакумент Аляксандр Лукашэнка — невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.