Вы тут

Вінярскі: пасля 146 дзён фінансавай блакады "Кнігазбору" разблакавалі рахункі

"Кнігазбор" аднаўляе дзейнасць

Пасля 146 дзён фінансавай блакады мінскаму выдавецтву "Кнігазбор" разблакавалі рахункі. Пра гэта ў Facebook напісаў яго дырэктар Генадзь Вінярскі. Ён дадаў, што днямі супрацоўнікі выдавецтва атрымаюць першы заробак у 2021 годзе.

У студзені дзейнасцю "Кнігазбора" зацікавіўся Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. Рахункі былі заблакаваныя і нельга было выдаваць кнігі, дырэктара цягалі на допыты. "З палітычнымі заявамі не выступалі, нічога палітычнага не выдавалі, — казаў тады Вінярскі. — Я не ведаю, што там яшчэ можна правяраць!".

Тым не менш, праверка цягнулася да лета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.