Вілейскі райвыканкам адмяніў плату за ўезд на могілкі

Вілейскі райвыканкам адмяніў плату за ўезд на могілкі

Уезд на вілейскія могілкі зноў стаў бясплатным. Пра гэта піша "Рэгіянальная газета" са спасылкай на мясцовага грамадскага актывіста Аляксея Сюдака.

Вілейскі райвыканкам адмяніў сваё рашэнне №738 ад 28 чэрвеня "Аб арганізацыі дзейнасці, звязанай з пахаваннем памерлых".

Як распавядала Еўрарадыё, уезд на могілкі ў Вілейцы стаў платным з 28 чэрвеня. Для людзей, якія наведваюць пахаванні сваіх родных, кошт аднаго заезду складае 0,1 базавай велічыні (2,55 рубля). А вось для прадпрымальнікаў кожны прыезд стаў каштаваць 2 базавыя велічыні — 51 рубель.

Мясцовыя жыхары выступілі супраць новаўвядзення, бо для іх стала даражэй каштаваць усталяванне помнікаў. Аднак на пасяджэнні райсавета 28 жніўня дэпутаты пакінулі ўезд на могілкі платным. 

Тады на пачатку верасня актывісты пачалі збіраць подпісы за адмену платы за ўезд на могілкі. Пад гэтым патрабаваннем падпісаліся паўтары тысячы чалавек. Петыцыю перадалі ў райвыканкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі