Нагадаем, паўтара месяца таму віленскі таксіст заўважыў агрэсіўнага бабра, які на тэрыторыі гімназіі імя Яна Паўла II укусіў ката. За гэта дзікую жывёлу зачынілі ў каранцін супрацоўнікі службы Grinda.
Большую частку часу, праведзенага ў каранціне, бабёр знаходзіўся не ў цеснай клетцы, а ў сажалцы, абсталяванай на тэрыторыі прыватнай сядзібы. Жывёла там знаходзіла сабе ежу і не мела патрэбу ў дадатковым доглядзе, адзначае ru.delfi.lt.
Фота — ru.delfi.lt