У Мінску з-за электрагрэлкі загарэлася кватэра (фота)

Выратавальнікі паспелі вынесці з кватэры, дзе адбылося ўзгаранне, 81-гадовую пенсіянерку. На момант пажару яна была там адна, ляжала на канапе. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электрагрэлкі. Пацярпелую шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by