Вікторыя Бэкхэм занялася жаночым адзеннем

Вікторыя Бэкхэм, у модным арсенале якой ужо ёсць лініі джынсаў, акуляраў ад сонца і парфума, занялася жаночым адзеннем класа «ready-to-wear». «Гэта будзе вельмі моцна адрознівацца ад таго, што я калі-небудзь рабіла, – кажа зорка. – Пакуль я толькі думаю, але гэта будуць вельмі шыкоўныя сукенкі, кошты на іх будуць пачынацца ад 1200 долараў».

Чакаецца, што мадэлі новай лініі будуць вытрыманыя ў стылі, якога прытрымліваецца сама Вікторыя. «Я буду выкарыстоўваць вельмі дарагія тканіны і аздабленне, шмат вышыўкі», – дадае яна.

Назва новай лініі пакуль не паведамляецца, але ўжо вядома, што яе дэбют адбудзецца ў Нью-Ёрку ў верасні гэтага года.

Фота: www.wallpapersfactory.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі