Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд тэніснага турніру ў Маямі

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд тэніснага турніру ў Маямі

Беларуска Вікторыя Азаранка (186-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў трэці раўнд тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі.

У матчы другога круга Азаранка перамагла 15-ю ракетку свету амерыканку Мэдысан Кіз. Першую партыю беларуска выйграла на тай-брэйку — 7:6 (7:5). У другой партыі амерыканка знялася з гульні пры ліку 2:0 на карысць Азаранкі, інфармуе БЕЛТА.

Аляксандра Сасновіч (46-ы нумар у сусветным рэйтынгу) у другім раўндзе прайграла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай (25) — 2:6, 6:3, 2:6.

Арыну Сабаленка (60) сёння чакае сустрэча з чэшкай Петрай Квітавай (9). 

У першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і амерыканец Раян Харысан будуць змагацца з бразільска-брытанскім дуэтам Бруна Саарэс / Джэймі Марэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі