Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона. У цяжкім паядынку 1/16 фіналу беларуская тэнісістка абыграла Хізер Уотсан з Вялікабрытаніі — 3:6, 6:1, 6:4. Адзначым, што ў Азаранкі пакуль 683-е месца ў рэйтынгу, у яе саперніцы — 102-е.

На матчы Азаранкі прысутнічаў славуты англійскі футбаліст Дэвід Бэкхэм. Раней на турніры Вікторыя выйграла ў 40-й ракеткі свету амерыканкі Кэтрын Бэліс — 3:6, 6:2, 6:1, а пасля ў 16-й ракеткі свету расіянкі Алены Весніной — 6:3, 6:3.

Наступнай саперніцай беларускі на Уімблдоне можа стаць румынка Сімона Халеп, другая ракетка свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі