Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA апусцілася з 17-га на 48-е месца

Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA апусцілася з 17-га на 48-е месца

20 сакавіка чарговы раз абнавіўся рэйтынг WTA. Першае месца сярод тэнісістак свету па-ранейшаму займае Ангеліка Кербер з Нямеччыны — у яе 7515 ачкоў. У тройку лідараў уваходзяць таксама амерыканка Серэна Уільямс (7130) і чэшка Караліна Плішкава (5640). 

Вікторыя Азаранка страціла 1000 ачкоў і адразу апусцілася з 17-га на 48-е месца. Тым не менш яна па-ранейшаму займае найбольш высокую пазіцыю сярод беларускіх тэнісістак. 

Аляксандра Сасновіч апусцілася з 114-га месца на 120-е, Арына Сабаленка ўзнялася з 142-й пазіцыю на 130-ю. Вольга Гаварцова з 179-га месца за тыдзень апусцілася на 186-е, а Вера Лапко палепшыла свае пазіцыі — з 293-й да 270-й. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі