Вікторыя Азаранка сёння гуляе з Серэнай Уільямс на “Ралан Гарос”

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 27-ы радок у сусветным рэйтынгу, сёння, 30 траўня згуляе з першай ракеткай свету амерыканкай Серэнай Уільямс. Матч 3-га тура “Ралан Гарос” пачнецца прыкладна ў 18.30-19.30 паводле мінскага часу — Азаранка і Уільямс выйдуць на парыжскі корт Філіпа Шатрыё апошнім запускам.

У гэтым сезоне тэнісісткі ўжо гулялі разам на турніры ў Мадрыдзе — беларуска тады саступіла амерыканскай спартсменцы ў напружанай барацьбе.

На сёлетнім турніры “Ралан Гарос” у першым крузе Азаранка перамагла ў двух сэтах іспанку Марыю-Тэрэзу Тора-Флор, якая займае 131-ы радок у сусветным рэйтынгу — 6:2, 6:1. У другім крузе турніру яна абыграла чэшку Люсі Градзецкую — 6:2, 6:3.

Перамога над Серэнай Уільямс дазволіць Вікторыі істотна ўзняцца ў рэйтынгу WTA і стаць найбольш верагоднай прэтэндэнткай на выйгрыш турніра.

Фота: eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі