Вы тут

Вікторыя Азаранка стартавала на турніры ў Таронта з перамогі

Вікторыя Азаранка / twitter.com/wta

Вікторыя Азаранка стартавала на турніры ў Таронта з перамогі. 6 жніўня беларуска лёгка перайграла ў двух сэтах італьянку Камілу Джорджы — 6:2, 6:2. Азаранка — 39-я ракетка свету, яе саперніца — 52-я.

У наступным раўндзе Вікторыя сустрэнецца з Даянай Ястрэмскай з Украіны, якая займае ў сусветным рэйтынгу 33-е месца.