Вікторыя Азаранка стала 15-й у новым рэйтынгу ВТА

Пасля завяршэння адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала новы рэйтынг-ліст. З панядзелку Вікторыя Азаранка займае ў ім 15-ы радок (да старту ў Мельбурне лідэр беларускай каманды размяшчалася на 14-м).  У ліку першых двухсот нумароў значацца яшчэ чатыры прадстаўніцы зборнай Беларусі: Вольга Гаварцова — 49-я, Анастасія Якімава — 103-я, Кацярына Дзегалевіч — 142-я, Таццяна Пучак — 154-я.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі