Вікторыя Азаранка прайграла стартавы матч Кубка Крамля і пакідае турнір

17-я ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка пакідае “Кубак Крамля”. У стартавым матчы адзіночнага разраду турніру яна ў трох сэтах прайграла італьянцы Сары Эрані (6:1, 4:6, 3:6), якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю.
Такім чынам, ніводнага прадстаўніка Беларусі не засталося ў адзіночным разрадзе турніру. Мужчыны Сяргей Бетаў і Андрэй Каратчэня, а таксама жанчыны Таццяна Пучак і Кацярына Дзегалевіч выбылі на стадыі кваліфікацыі.

Змаганне ў парным разрадзе працягвае толькі Дзегалевіч, якая разам з украінкай Вольгай Саўчук неўзабаве выйдзе на корт супраць расіянак Веры Душэвінай і Алы Кудраўцавай.

Дзве іншыя беларускі прайгралі сёння ў стартавых матчах: Таццяна Пучак і ўкраінка Марыя Карытцава саступілі расійскай пары Кацярына Макарава-Галіна Васкабоева, а Дар’я Кустава ў дуэце з Акгуль Аманмурадавай з Узбекістана прайгралі амерыкана-зімбабвійскай пары Кара Блэк-Лізель Хубер.

Вікторыя Азаранка ў парным разрадзе не ўдзельнічала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі