Вы тут

Вікторыя Азаранка перамагла Аляксандру Сасновіч на турніры WTA

Вікторыя Азаранка / Getty Images

Вікторыя Азаранка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA ў Індыян Уэлс, пасля таго як абыграла ў 1/8 фіналу сваю суайчынніцу Аляксандру Сасновіч з лікам 6:3, 6:4.

Азаранка (32-ы нумар рэйтынгу WTA) не мела сур'ёзнай перавагі над саперніцай, якая займае 100-ы радок WTA. Сасновіч атакавала больш, але ў вырашальныя моманты матчу лепшай была Азаранка. Яна выйграла 5 з 8 брэйк-пойнтаў, у той час як Сасновіч — усяго 3 з 9.

У 1/4 фіналу беларуску чакае матч з амерыканскай тэнісісткай Джэсікай Пегулай (24-ы нумар WTA), якая абыграла ў 1/8 фіналу ўкраінку Эліну Світоліну (7-ы радок рэйтынга) з лікам 6:1, 6:1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.