Вікторыя Азаранка падае мацней за Марыю Шарапаву

Падчас турніра “Acura Classic”, што днямі завяршыўся ў амерыканскім горадзе Сан-Дыега, 18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прадэманстравала трэцюю хуткасць падачы сярод усіх удзельніц – 92,3 мілі на гадзіну. Нашая спарцменка саступіла толькі амерыканцы Вінус Уільямс і расіянцы Марыі Кірыленка. І пакінула за спінай яшчэ адну расіянку – Марыю Шарапаву – якая прайграла ёй амаль 2 мілі на гадзіну.

Тым часам Вікторыя Азаранка паднялася ў рэйтынгу WTA адразу на 5 пазіцый і зараз займае 37-ы радок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі