Вікторыя Азаранка не здолела прайсці знакамітую Сірэну Уільямс

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка завяршыла сваё выступленне ў адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.  У 1/16 фінала яна прайграла трохразовай чэмпіёнцы "Australian Open" амерыканцы Сірэне Уільямс – 3:6, 4:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 12 хвілін. Беларуска працягвае гуляць на турніры ў парным разрадзе.

А беларуска Таццяна Пучак і аўстралійка Анастасія Радзівонава прайгралі ў парным разрадзе першай пары турніра Карэ Блэк (Зімбабвэ) і Лэйзел Хубер (ЗША) з лікам 2:6, 4:6.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі