Вікторыя Азаранка не выйшла ў паўфінал US Open

Вікторыя Азаранка не выйшла ў паўфінал US Open

Беларуска Вікторыя Азаранка не выйшла ў паўфінал US Open. У 1/4 фіналу ў фантастычным па напружанні паядынку яна прайграла ў трох сэтах другой ракетцы свету румынцы Сімоне Халеп — 3:6, 6:4, 4:6. Першы сэт быў за Халеп, але ў другім Азаранка перахапіла ініцыятыву і не выпускала яе і ў трэцім. Аднак апошні сэт перарваўся з-за дажджу пры ліку 2:1 на карысць беларускі. Пасля аднаўлення гульні румынка выглядала больш пераканаўча і давяла яе да сваёй перамогі. Агулам матч працягваўся 2 гадзіны 42 хвіліны.

У паўфіналах адкрытага чэмпіянату ЗША згуляюць Сімона Халеп і італьянка Флавія Пенета (26-е месца ў рэйтынгу), якая ў 1/4 фіналу перайграла пятую ракетку свету чэшку Петру Квітаву — 4:6, 6:4, 6:2. У іншым паўфінале сустрэнуцца першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс і італьянка Раберта Вінчы (43-е месца ў рэйтынгу).

Фота: usopen.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі