Вікторыя Азаранка атрымала “уайлд кард” на Australian Open

Вікторыя Азаранка атрымала “уайлд кард” на Australian Open

Вікторыя Азаранка атрымала “уайлд кард” на Australian Open, інфармуе “Прессбол”. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі стартуе ў Мельбурне з 15 студзеня 2018 года. Як вядома, з-за суда ў ЗША па справе аб апякунстве над сынам беларуская тэнісістка не выступае з лета 2017-га. У рэйтынгу WTA на сённяшні дзень экс-першая ракетка свету займае толькі 210 месца. Аднак арганізатары адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ўлічылі ранейшыя заслугі Азаранкі і запрасілі яе (беларуска выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах).

Ці паедзе Вікторыя ў Мельбурн, пакуль невядома. Суд яшчэ не скончаны. У якой спартыўнай форме яна знаходзіцца, невядома. Дырэктар спаборніцтваў Крэйг Тайлі сказаў, што запрашэнне — спроба дапамагчы тэнісістцы, якая “апынулася ў вельмі няпростай сітуацыі”. “Гэта будзе цяжкі год, і я шчыра ўдзячная Крэйгу, яго камандзе за разуменне і падтрымку. Не магу дачакацца новай сустрэчы з маімі аўстралійскімі фанамі”, — адказала Азаранка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі