Віктар Януковіч "закрыў" для Віталя Клічко дарогу ў прэзідэнцтва

Яны могуць пазбавіць лідара партыі УДАР Віталя Клічко права ўдзельнічаць у бліжэйшых выбарах кіраўніка дзяржавы, адзначае lenta.ru. Згодна з імі, асоба, якая мае права пастаяннага пражывання ў іншай краіне, яна, як лічыцца, не пражывае ва Украіне.



Адпаведны законапраект Вярхоўная Рада прыняла 24 кастрычніка. У фракцыі УДАР заявілі, што гэтая папраўка з'яўляецца правакацыяй супраць яе лідара. Клічко мае від на жыхарства ў Нямеччыне. Паводле звестак СМІ, нейкі час ён плаціў там падаткі. А каб зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты Украіны, Клічко паводле закону павінен жыць у краіне на працягу 10 гадоў, папярэдніх дню выбараў.



Сам Віталь Клічко раней заявіў, што ўлада не зможа адхіліць яго ад удзелу ў выбарах. Выбары прэзідэнта Украіны адбудуцца ў 2015 годзе. Лідара УДАРа называюць адным з галоўных сапернікаў Януковіча на будучым галасаванні.



Калаж — zn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі