Вы тут

Віктар Куўшынаў з PandaDoc апублікаваў першае фота на волі: выглядае выдатна

Віктар Куўшынаў пасля вызвалення

Дырэктар па прадукце стартапа PandaDoc Віктар Куўшынаў днём 21 жніўня апублікаваў першае фота пасля вызвалення з СІЗА. "Усім дзякуй за падтрымку! / Thanks everyone for the support!", — напісаў Куўшынаў ў сваім акаўнце ў Facebook.

За кратамі топ-менеджар PandaDoc правёў 11 месяцаў і 19 дзён. Ён быў апошнім з чацвярых затрыманых супрацоўнікаў кампаніі, які заставаўся ў СІЗА. Куўшынаву інкрымінавалі махлярства, здзейсненае арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры

У жніўні 2020 гады Віктар Куўшынаў дапамагаў педагогам, якія ўваходзілі ў выбарчыя камісіі і заявілі аб парушэннях на выбарах. Яго затрымалі 2 верасня 2020-га.

"Справа PandaDoc" ад пачатку лічылася палітычнай з-за пазіцыі заснавальніка стартапа Мікіты Мікада. Пасля выбараў ён заснаваў фонд дапамогі сілавікам, якія вырашылі звольніцца з органаў па меркаваннях сумлення. Праз арышты супрацоўнікаў кампаніі ў Беларусі Мікада прыпыніў гэты праект.

Віктар Куўшынаў пасля вызвалення з СІЗА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.