Віктар Ганчарэнка: Падтрымайце, як на матчы з "Ювентусам", і мы згуляем добра

Перад матчам з "Зенітам" БАТЭ будзе трэніравацца толькі на сваёй базе пад Барысавам. На сталічным стадыёне "Дынама" трэніроўкі футбалістаў БАТЭ не прадугледжаныя. Пра гэта трэнер клуба Віктар Ганчарэнка паведаміў на сваёй прэс-канферэнцыі 4 лістапада. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, Ганчарэнка зазначыў, што гуляць футбалістам БАТЭ больш падабаецца ў Барысаве. Пры гульні ў Мінску, па ягоных словах, шмат што будзе залежаць ад падтрымкі публікі. Калі футбалісты БАТЭ будуць адчуваць такую ж падтрымку, як падчас матча з "Ювентусам", то яны пакажуць высокі клас гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі