Віктар Бабарыка заняўся бізнесам
Віктар Бабарыка / "Наша Ніва"
Віктар Бабарыка пайшоў у бізнес.
"Я зарэгістраваў кампанію ў Германіі, сфармаваў разуменне комплексу паслуг, якія гэтая кампанія будзе аказваць. Ужо вяду перамовы пра заключэнне кантрактаў. Агульны кірунак — гэта кансалтынг і трансфармацыя людзей і кампаній у AI Native Life і AI Native Company", — расказаў ён у інтэрв'ю Беларускай службе Польскага радыё.
Цяпер палітык жыве ў Берліне. Дзякуючы прамому запрашэнню ад урада Нямеччыны ён хутка вырашыў пытанні з легалізацыяй. Але, кажа, хоча вярнуцца ў Беларусь:
"Я хачу жыць у Беларусі, я хачу працаваць у Беларусі, я хачу прыносіць карысць, у першую чаргу, вядома, у Беларусі. Таму пры любой магчымасці, і нават у тым ліку і ў рамках таго, чым я буду займацца, адзін з самых галоўных прыярытэтаў — ці можа гэта быць карысна беларусам".
Віктара Бабарыку з іншымі палітвязнямі выслалі з Беларусі ў снежні 2025 года.