Віктар Бабарыка: за тры дні сабралі 50 тысяч подпісаў

Віктар Бабарыка: за тры дні сабралі 50 тысяч подпісаў

За вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдадам у прэзідэнты Беларусі за тры дні сабралі 50 тысяч подпісаў. Пра "неверагодны подзвіг" сваёй ініцыятыўнай групы палітык паведаміў увечары ў сераду ў стрыме.

Бабарыка: "Сабралі за тры дні 50 тысяч, нават больш, чым 50 тысяч подпісаў. І гэта зафіксавана! Я думаю, што 50 тысяч за тры дні не было ў гісторыі Беларусі ніколі!".

Раней Бабарыка заяўляў, што за няпоўныя тры дні было сабрана 35 тысяч подпісаў. У яго ініцыятыўнай групе амаль 9 тысяч чалавек, больш толькі ў Аляксандра Лукашэнкі (ён паведаміў, што за чатыры дні сабраў 200 тысяч подпісаў).

Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты трэба падаць у ЦВК не менш за 100 тысяч подпісаў. Іх збор працягнецца да 19 чэрвеня.

Бабарыку 56 гадоў, ён — былы кіраўнік "Белгазпрамбанка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі