Віктар Бабарыка не прызнаў на судзе сваю віну

Віктар Бабарыка не прызнаў на судзе сваю віну

Экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка на судзе заявіў, што абвінавачанні яму зразумелыя, але віну ён не прызнае, паведамляе яго прэс-служба.

Суд над Бабарыкам і іншымі топ-менеджарамі "Белгазпрамбанка" аднавіўся ў будынку суда Маскоўскага раёна 22 сакавіка пасля месячнага перапынку. Хаця працэс абвешчаны адкрытым, улады акрэдытавалі на яго толькі расійскіх і праўладных журналістаў. 

Суд над топ-менеджарамі "Белгазпрамбанка" пачаўся 17 лютага. Экс-старшыню праўлення банка Віктара Бабарыку вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і ў "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры.

Праваабаронцы прызналі Бабарыку палітвязнем. Ён разам з сынам трапіў за краты ў чэрвені 2020-га. Крымінальную справу пачалі пасля таго, як Бабарыка вырашыў балатавацца ў прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі