Відэафакт: Смерч на пляжы ў Гродне падняў лодку

На гродзенскім пляжы "Вусікі" 13 жніўня адпачывальнікі сталі сведкамі смерча, піша сайт hrodna.life

Смерч, які прыйшоў з Нёмана на пляж, за некалькі секундаў падняў лодку і напалохаў людзей. Некалькі адпачывальнікаў паспелі зняць на відэа, як смерч прыйшоў з ракі, а потым сышоў у бок лесу.

Дарэчы, звесткі пра смерчы гэтым летам прыходзілі ужо з некалькіх рэгіёнаў Беларусі. Пра пацярпелых не паведамляецца.